• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Замежная бязвыплатная дапамога

Замежная бязвыплатная дапамога аказваецца на падставе Палажэння аб парадку атрымання, уліку, выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, кантролю за яе атрыманнем і мэтавым выкарыстаннем у рамках работы салона «Міласэрнасць», зацверджанага загадам дырэктара ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» №75 ад 18.03.2024.
 
Права на дапамогу ў выглядзе тавараў (маёмасці) маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама якім прадастаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь. 

Дапамога прадастаўляецца наступным катэгорыям грамадзян:

малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям);

ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войн;

інвалідам I, II групы;

дзецям-інвалідам;

асобам без вызначанага месца жыхарства;

асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

асобам, якія страцілі сацыяльныя сувязі за час адбывання пакарання ў органах і ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы, знаходжання ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, знаходжання на прымусовым лячэнні (на працягу двух месяцаў;

асобам (сем'ям), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: сем'і дзеці ў якіх прызнаны якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; сем'і, з якімі заключана дамова сацыяльнага патранату; асобы, абавязаныя пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей; ахвяры гвалту ў сям'і, гандлю людзьмі (супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб);

асобам (сем'ям), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ў выніку нанясення ўрону ў выніку пажараў і іншых стыхійных бедстваў, тэхнагенных катастроф (аварый), баявых дзеянняў, актаў тэрарызму, у тым ліку ў сувязі з вымушанай міграцыяй (на працягу года з моманту здарэння). 

Для атрымання замежнай бязвыплатнай дапамогі да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:

Для аказання дапамогі грамадзяне звяртаюцца ў аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі, філіял у г.п. Целяханы з прадастаўленнем дакументаў, якія пацвярджаюць статус указанай катэгорыі грамадзян: 

дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і чальцоў яго сям'і;

пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці - для асоб, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда (дзіцяці-інваліда), шматдзетнай сям'і, пенсіённае пасведчанне і інш.);

звесткі аб даходах кожнага працаздольнага члена сям'і за тры месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту, для малазабяспечаных грамадзян (сямей)* (звесткі аб памеры атрыманай пенсіі запытваюцца спецыялістамі цэнтра);

даведка аб вызваленні з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, лячэбна-працоўных прафілакторыяў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і лячэбна-выхаваўчых устаноў, праходжанні прымусовага лячэння;

даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;

рашэнне органа апекі і папячыцельства аб набыцці статусу дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (копія пасведчання аб смерці бацькоў або копія рашэння суда аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў) – для асоб, з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў,

дакумент, які пацвярджае цяжкую жыццёвую сітуацыю, для грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (даведка аб вызваленні; звесткі аб пажары і іншых стыхійных бедствах, тэхнагенных катастрофах (аварыях), баявых дзеяннях, актах тэрарызму, вымушанай міграцыі; рашэнне міжведамаснага савета прызнанні непаўналетніх дзяцей тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага, даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, дакумент, які пацвярджае роднасныя адносіны - для асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы інваліда.

 Адказныя па прыёме заяў і выдачы замежнай бязвыплатнай дапамогі - спецыяліст па сацыяльнай рабоце.
Рэжым працы спецыялістаў:
  панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00
 (Абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00).
            Выхадны: субота, нядзеля.

Прыём заяў і дакументаў ажыццяўляецца ў кабінеце №10, тэлефон 9-60-97

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных