• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

«Велапрабег на роварах-тандэмах для людзей з інваліднасцю, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці»

У мэтах развіцця інклюзіўнага рэлігійнага турызму, пашырэння кругагляду людзей з інваліднасцю, удасканалення камунікатыўных навыкаў, паляпшэння якасці жыцця інвалідаў, 11.10.2022 адбыўся велапрабег на веласіпедах-тандэмах па г. Івацэвічы і Івацэвіцкім раёне, прымеркаваны да Года.

Удзел у велапрабегу прынялі людзі з інваліднасцю, у тым ліку па зроку, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

Маршрут накіравання быў спецыяльна распрацаваны і адаптаваны для людзей з інваліднасцю, так у г. Івацэвічы ўдзельнікі наведалі касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, царкву іконы Божай Маці Дзяржаўная. Далей, пабывалі ў царкве Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў в. Яглевічы.

Друкаваць

"Дзень народнага адзінства"

13 верасня 2022 г. у будынку ГА «БелТІЗ» г. Івацэвічы, адбылося культурна-патрыятычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства для інвалідаў па зроку, які прайшоў у фармаце дыялогавай пляцоўкі. У 2021 годзе ў календары Рэспублікі Беларусь з'явілася новае дзяржаўнае свята, якое адзначаюць 17 верасня - Дзень народнага адзінства. Дата не выпадковая: 17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у Вялікай Айчыннай вайне, стаць адным з сузаснавальніц ААН. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі выказалі сваё меркаванне аб тым, што мы павінны разумець, што нашыя дзеянні павінны быць накіраваныя на папярэджанне грамадскіх канфліктаў, сацыяльнай і палітычнай варожасці, страты дзяржаўнага суверэнітэту. Нам трэба навучыцца слухаць і чуць адно аднаго, паважаць розныя меркаванні, імкнуцца да згоды. У завяршэнні мерапрыемства інваліды па зроку паглядзелі відэафільма з аўдыёдэскрыпцыяй «Ляцяць жураўлі». Традыцыі святкавання Дня народнага адзінства толькі пачынаюць складвацца ГА "БелТІЗ" г. Івацэвічы. Важна, каб кожны беларус знайшоў у гэтым свяце асабісты сэнс.

Друкаваць

"Велапрабег на веласіпедах-тандэмах для людзей з інваліднасцю, прымеркаваны да Дня народнага адзінства".

08.09.2022 людзі з інваліднасцю па зроку і інваліды, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прынялі ўдзел у велапрабегу на веласіпедах-тандэмах па маршруце: г. Івацэвічы - в. Яглевічы – г. Івацэвічы, прымеркаваны да Дня народнага адзінства і да Года гістарычнай памяці. Удзельнікі наведалі Георгіеўскі храм у в. Яглевічы, дзе іх сустрэў айцец Віталь. Пробашч расказаў экскурсантам пра гісторыю храма, яго ўнутранае ўладкаванне і ўбранне, пра асабліва шанаваныя іконы. Далей іх шлях ляжаў у г. Івацэвічы на стадыён «Кляноўка-арэна» і Лядовую арэну. Падчас руху велапрабегу ўдзельнікі спыняліся і фатаграфаваліся на фоне незвычайных саламяных кампазіцый.

 

Друкаваць

«Экскурсія і спартыўна – аздараўленчае мерапрыемства, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці»

30.08.2022 г. людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН", філіялы цэнтра ў г.п. Целяханы і ў г. Косава, сумесна са сваімі бацькамі, прынялі ўдзел у выязной паездцы ў г. Косава, дзе адбылася экскурсія і спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці. Дзеці наведалі сядзібу Т. Касцюшкі і ДУК «Косаўскі палацава-паркавы комплекс», дзе прагуляліся па прасторных залах, даведаліся пра гісторыю палаца, паслухалі легенды, якія ходзяць пра палац Пуслоўскіх. Пасля экскурсіі ўсе з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у рухомых гульнях і конкурсах. Завяршылася мерапрыемства пікніком на свежым паветры. Усе прысутныя атрымалі зарад бадзёрасці і весялосці!

Друкаваць

«Шашачны турнір сярод людзей з інваліднасцю»

28 ліпеня 2022 г. у будынку АДПДІ ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" быў праведзены шашачны турнір сярод людзей з інваліднасцю і грамадзян пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. У добразычлівай атмасферы, якая выклікае прыхільнасць да зносін і здаровай спартыўнай барацьбе, на шашачных дошках змагаліся за права назвацца лепшымі 12 удзельнікаў. Турнір праходзіў у два этапы. На першым этапе выяўляліся лідэры, на другім яны пазмагаліся за прызавыя месцы. Турнір атрымаўся цікавы і напружаны. Былі ўзнагароджаны прызёры і ўсе ўдзельнікі. У канцы мерапрыемства перад прысутнымі выступіў старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ваенных маракоў" Л.Бысік, які падзяліўся яркімі падзеямі сваёй службы на крэйсеры "Наварасійск". Такія сустрэчы вельмі важныя, перш за ўсё, каб мы не забываліся на герояў, паважліва ставіліся да гераічнага мінулага сваёй Радзімы, подзвігу герояў Вялікай айчыннай вайны, традыцыям гісторыі і культуры народа, каб была сувязь пакаленняў.

Друкаваць

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных