Паслуга па навучанні карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі

Паслугі аказваюцца на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг нумар 1218 ад 27.12.2012, пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нумар 11 ад 26.01.2013.

Паслугі аказваюцца:

без спагнання платы, пры неабходнасці, па запыце атрымальніка паслугі.

Паслуга прадугледжвае:

- інфармаванне аб рэкамендацыях па эксплуатацыі ТССР, правілах карыстання, догляду;

- правядзенне заняткаў (у індывідуальнай або групавой форме) па фарміраванні практычных навыкаў карыстання ТССР (у тым ліку самастойнаму перамяшчэнню ў калясцы, перамяшчэнню пры дапамозе мыліц, ходункаў);

- аказанне кансультацыйнай дапамогі.

Для заключэння дагавора аказання паслугі па навучанні карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, грамадзяне прадстаўляюць наступныя дакументы:

пісьмовую заяву;

дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна.

Адказныя: спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі

Рэжым працы спецыялістаў: панядзелак - пятніца

з 8.00 да 17.00 (абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00).

Выхадны: субота, нядзеля

Прыём заяў ажыццяўляецца ў кабінеце №10, тэл. 9-60-97

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных