Дзень абаронцы Айчыны

Галоўнае свята лютага - Дзень Абаронцы Айчыны. Усё пачалося яшчэ ў савецкія гады. 23 лютага быў аб'яўлены днём нараджэння Чырвонай арміі ў 1918 годзе. У 1946 годзе свята было перайменавана ў Дзень Савецкай арміі, а яшчэ праз тры гады – у Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту. Пасля распаду Савецкага Саюза 23 лютага пачалі адзначаць Дзень абаронцы Айчыны: з урачыстымі шэсцямі, канцэртамі і салютамі. 23 лютага члены клуба «Маладыя душой» аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей павіншавалі абаронцаў Айчыны са святам, а пасля быў прагляд савецкага мастацкага фільма «Аты-баты, ішлі салдаты».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных