Старэйшае пакаленне – за актыўнае даўгалецце: пытанні і перспектывы

20 студзеня 2022 года ў актавым зале цэнтра адбыўся круглы стол на тэму «Старэйшае пакаленне – за актыўнае даўгалецце: пытанні і перспектывы» з прадстаўніком цэнтральнай раённай паліклінікі лекарам агульнай практыкі Прыступой У.І.  Падчас гутаркі выступіла загадніца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзянаў сталага ўзроста Савуціна П.Н., якая адзначыла, што ў рэспубліцы створана заканадаўчая база, што вызначае дзяржаўную палітыку ў дачыненні працы з пажылымі людзьмі. У снежні 2020 года Урадам РБ прыняты комплексны дакумент, што вызначае кірункі развіцця з улікам магчымасцяў і патрэб пажылых людзей. Гэта Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030». Абмеркавалі пра дзейныя формы сацыяльнай падтрымкі пажылых грамадзянаў і інвалідаў.                           

Прыступа Уладзіслаў Ігаравіч, пазначыў, што ключавым фактарам, што вызначае лад жыцця і якасць жыцця пажылых людзей, з'яўляецца стан іх здароўя і фізічная актыўнасць. Сакрэтам актыўнага даўгалецця з'яўляецца выкананне асноўных прынцыпаў здаровага ладу жыцця.

 

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных