"Прытунак надзеі" ёсць!

Зрабіць першы крок у бок ад свайго штодзённага ўстоянага жыцця, заўсёды складана нават ад жыцця ў сям'і дзе пануе гвалт, але гэты крок можа быць вельмі важным. Гэта крок у будучыню да свабоднага і спакойнага жыцця. Галоўнае ведаць, што ва ўсіх ёсць шанец на гэты крок і чалавек, які зрабіў яго, атрымае дапамогу, разуменне, клопат, бяспеку.

Для аказання дапамогі і сацыяльнай паслугі часовага прытулку грамадзянам, якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і, пры ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (далей-цэнтр) створаны "крызісны" пакой.

"Крызісны" пакой - спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, у якім створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання. Рэжым працы "крызіснага" пакоя - кругласутачны. Паслуга аказваецца грамадзянам старэйшыя за 18 гадоў і сем'ям з дзецьмі тэрытарыяльным цэнтрам па месцы звароту незалежна ад месца рэгістрацыі (месца жыхарства).

У час знаходжання грамадзян у "крызісным" пакоі бытавыя і іншыя ўмовы іх жыццядзейнасці вызначаюцца па прынцыпе самаабслугоўвання. Пры засяленні сям'і з дзецьмі догляд за дзецьмі ажыццяўляецца бацькам.

У перыяд знаходжання ў "крызісным" пакоі харчаванне грамадзян пры неабходнасці ажыццяўляецца са сродкаў мясцовага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Тэрмін знаходжання ў "крызісным" пакоі грамадзян вызначаецца ў дагаворы і можа быць прадоўжаны з улікам абставін канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг, грамадзяне прадастаўляюць пісьмовую заяву і дакумент, які сведчыць асобу.

Па аказанне гэтай паслугі грамадзяне могуць звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр самастойна або па накіраванню органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, адукацыі, унутраных спраў, арганізацый аховы здароўя, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Калі Вы зазналі псіхафізічны гвалт, апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, або сталі ахвярай гандлю людзьмі, можна звярнуцца па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Шчорса, 13

(каб. № 1, 10), тэл. 9-60-97, 3-00-71,

 панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00.

Для размяшчэння грамадзян у «крызісны пакой у ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» кругласутачна дзейнічае

«тэлефон даверу» (+375 33 684 21 32).

Таксама дапамогу можна атрымаць па тэл. 102.

Вы можаце змяніць сітуацыю!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных