Удзел у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па галболу сярод людзей з інваліднасцю па зроку

Лета для школьнікаў - гэта доўгачаканыя вакацыі, свабода і новыя ўражанні. Для іх бацькоў лета - час дадатковых клопатаў, многія з якіх звязаны з падрыхтоўкай да новага навучальнага года.

У ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" ў перыяд з 24 па 27 жніўня праходзіла дабрачынная акцыя "Падрыхтуй дзіцяці да школы". У гэтым годзе школьныя наборы ўручаны 40 дзецям з сем'яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, з мэтай падрыхтоўкі іх да новага 2021-2022 навучальнага года.

Неабыякавыя, добрыя, міласэрныя людзі ўжо не адзін год запар дапамагаюць дзеткам годна падрыхтавацца да школы, збіраючы для іх ручкі і сшыткі, алоўкі і альбомы, гумкі і лінейкі, пеналы і ранцы. Сабраць да школы дзяцей прынялі ўдзел грамадскія аб'яднанні і індывідуальныя прадпрымальнікі; Івацэвіцкая раённая арганізацыя ГА "Беларускі фонд міру", Івацэвіцкая раённая арганізацыі РГА "Белая Русь", ІП Лунь.

Хай 1 верасня стане для вучняў і іх бацькоў яркім запамінальным святам.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных