Моцная сям'я - прэстыж дзяржавы

ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» працягвае практыку інфармаванасці насельніцтва аб дзеючых мерах па дзяржаўнай падтрымцы сем'яў у Рэспубліцы Беларусь. 14.05.2021 напярэдадні Міжнароднага Дня сям'і на тэрыторыі Святавольская сельскага савета прайшоў семінар "Моцная сям'я - прэстыж дзяржавы». Неабходна адзначыць, што ў бягучым годзе гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча, арганізаваная на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна. 18 актыўных мам і тат сабраліся ў актавай зале Святавольскага сельскага Дома культуры, каб задаць свае хвалюючыя пытанні спецыялістам розных структур.

У пачатку гэтага мерапрыемства спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цярэшка Аксана Аляксандраўна азнаёміла прысутных з сістэмай сацыяльнага абслугоўвання сем'яў з дзецьмі.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася праблема хатняга гвалту. Ягор Віктаравіч Нікалаенка, участковы інспектар міліцыі Івацэвіцкага РАУС, адзначыў, што вялікая і дружная сям'я будзе там, дзе бацькі з'яўляюцца прыкладам гарманічных і добразычлівых адносін.

Аб падыходах да ўмацавання рэпрадуктыўнага здароўя мужчын і жанчын, неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця, а таксама аб гарантыях і льготах у сістэме аховы здароўя расказала загадчык жаночай кансультацыі, акушэр-гінеколаг Наталля Пятроўна Кавалевіч.

З не менш важным пытаннем аб працоўных і пенсійных гарантыях выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама - начальнік аддзела пенсій і дапамог Марыя Ільінічна Пархомік. Прысутных хвалявалі пытанні датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу, льготы ў працоўным кодэксе, прадугледжаныя для шматдзетных бацькоў, а таксама пытанні налічэння працоўнага стажу.

Тэму паляпшэння жыллёвых умоў, прадастаўлення участкаў для будаўніцтва жылля асвяціў старшыня Святавольская сельскага выканаўчага камітэта Шчурко Анатоль Пятровіч. Падчас свайго выступу Анатоль Пятровіч звярнуў увагу прысутных на магчымасць прадастаўлення ў арэнду зямельных угоддзяў для развіцця прыватнага бізнесу з субсыдыяванай падтрымкай дзяржавы, тым самым вырашыць праблему наяўнасці працоўных месцаў у сельскай мясцовасці.

«Такія мерапрыемствы - выдатны спосаб ўзаемадзеяння ў вырашэнні розных пытанняў» - такое меркаванне па выніку семінара выказала шматдзетная маці Паўлоўская Валянціна Кандрацьеўна.

Завяршыўся семінар святочным канцэртам, прысвечаным Міжнароднаму Дню сям'і, які падрыхтавалі работнікі Святавольская сельскага Дома культуры. Прыемным бонусам было ўручэнне кветак прысутным ад асобы ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных