«Выязная экскурсія па Святым месцах»

13.05.2021 адбылася выязная экскурсія для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і іх бацькоў; дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў; філіяла ў г.п. Целяханы.

Першапачаткова хлопцы наведалі краязнаўчы музей «Стараселле», в. Бабровічы, дзе нас сустракаў гаспадар музея - Бычкоўскі Веніямін Мікалаевіч, які таксама вядомы як паэт, літаратар і краязнаўца. Веніямін Мікалаевіч выступаў у ролі экскурсавода, з натхненнем распавядаючы пра гісторыі Палесся, дэманстраваў экспанаты, капліцу Вялікапакутніцы Параскевы.

Наведалі Храм Узвышэння Святога Крыжа, аг. Святая Воля, дзе нас сустрэў Айцец Мікалай, распавёўшы і паказаўшы Вечны Агонь, дастаўлены самалётам зь Ерусаліма, хлопцы памаліліся і прыклаліся да мошчаў. Айцец Мікалай раздаў інвалідам салодкія пачастункі.

Пасля заканчэння экскурсіі ўсклалі кветкі да помніка загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Святая Воля.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных