«Узрост не перашкода»

9 красавіка 2021 года для грамадзян пажылога ўзросту прайшло выязное мерапрыемства «Узрост не перашкода».

Пажылыя людзі змаглі пазнаёміцца з майстрам декупажа Казімірчык Алай Віктараўнай. Майстар раскрыла сакрэты і асаблівасці афармлення вырабаў у стылі декупаж. Жанчыны змаглі задаць пытанні і атрымалі разгорнутыя адказы. Сустрэча натхніла грамадзян на стварэнне сваіх работ. Мерапрыемства завяршылася наведваннем Косаўскага палацава-паркавага комплексу. Жанчыны ўбачылі інтэр'еры палаца Пуслоўскіх, пазнаёміліся з гісторыяй замка, а таксама наведалі музей-сядзібу Т. Касцюшкі.

Падарожжа пакінула ў сэрцах усіх толькі станоўчыя і пазітыўныя эмоцыі.

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных