«Усмешкі і кветкі да 8 Сакавіка»

5 сакавіка напярэдадні Міжнароднага свята 8 Сакавіка ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшло мерапрыемства «Усмешкі і кветкі да 8 Сакавіка». Для выдатных, мілых, абаяльных прагучалі самыя цёплыя віншаванні ад Ятчені Д.К., Кавалевіча А.Г., Сартісона І.В.

Букет радасці з музычных нумароў, створаны творчым калектывам, падняў усім прысутным настрой і стварыў вясновую святочную атмасферу. Прагучалі песні пра вясну, пра жанчыну, пра каханне. Жанчыны з задавальненнем слухалі і падпявалі знаёмыя мелодыі.

Канцэртная праграма пакінула ў душы кожнага добрае, сонечнае, святочны настрой!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных