«З цяплом у Новы год»

15.01.2021 дзяржаўнай установай «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» была праведзена дабрачынная акцыя «З цяплом у Новы год». У рамках акцыі 24 малазабяспечаным непрацаздольным грамадзянам раёна, якія знаходзяцца на медыка-сацыяльных ложках, былі ўручаны Калядныя падарункі ў выглядзе харчовых набораў.

У адрас пажылых грамадзян і інвалідаў прагучалі цёплыя і душэўныя віншаванні і пажаданні дабра, даўгалецця і дабрабыту!

Асаблівую падзяку хочацца выказаць спонсарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі: індывідуальным прадпрымальнікам Кнышу Андрэю Аляксандравічу і Лунь Ірыне Віктараўне. Хай Вашы добрыя справы вернуцца да Вас поспехам, радасцю і росквітам!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных