«Мая навагодняя страва»

Новы год - асаблівае свята, ахінутае цудамі, чарадзействам і сімваламі. Адным з такіх сімвалаў з'яўляецца навагодні стол. У розных краінах свету людзі вераць, што асаблівая святочная ежа здольная прынесці шчасце ў новым годзе.

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшоў онлайн-конкурс «Мая навагодняя страва». Гаспадыні бліснулі кулінарнымі талентамі і пастараліся здзівіць самай цікавай, прыгожай і смачнай стравай.

Тажун Таццяна Дзмітрыеўна разам з унукам прыгатавала печыва «Ніколойчікі», Лушчык Ірына Васільеўна прадставіла салат «Калядны вянок», Дорощік Валянціна Сяргееўна стварыла яркі салат «Апельсінавая долька», парадавала сваіх блізкіх Мулярчык Галіна Васільеўна салатам «малахітавы бранзалет».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных