«Партрэт на дваіх»

16 верасня 2020 года ў аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» праведзена мерапрыемства з паэтычнай назвай «Партрэт на дваіх» у рамках клуба «Літаратурная гасцёўня».

У выкананні Барысік Л.В., Мулярчык Г.В., Молчан Т.К., Хроліковой Н.А. прагучалі вершы пра маці, пра вайну, пра каханне. Вельмі шмат вершаў І.В.Лушчык прысвяціла восені, а ў канцы свайго выступу прагучалі загадкі 30-х гадоў з часопіса «Мурзілкі».

Уразіла Кріуша В.М., зачытаўшы індыйскія вершы пра каханне. Ізноў сваім талентам ўразіла С.И.Шершевец зачытаўшы вершы пра рабіны.

У завяршэнні мерапрыемства Крывашэева С.П. выканала верш Г. Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». Паэзія - гэта частка нашага жыцця. Для каго-то вялікая, для кагосьці зусім непрыкметная, але, безумоўна, для ўсіх - важная. Але ёсць людзі, для якіх паэзія, творчасць - гэта жыццё.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных