1027 сем'яў з дзецьмі ўжо атрымалі дапамогу да навучальнага года на суму 103327,43 рублёў

Напярэдадні 2020/2021 навучальнага года ў Івацэвіцкім раёне шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям, у якіх выхоўваюцца дзеці школьнага ўзросту, аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы.

За перыяд з 1 ліпеня па 21 жніўня 2020 г. дапамогу да навучальнага года ўжо атрымалі 1027 сем'яў (2032 дзіцяці) на суму 103327,43 рублёў.

Дапамога сем'ям аказваецца па наступных напрамках.

1. Сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага дзіцяці-школьніка з бюджэтаў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі (незалежна ад даходу сям'і).

Памер выплат складае да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2020 г. Канкрэтны памер дапамогі усталёўваецца рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў рэгіёну.

Выплаты ўжо атрымалі 97% шматдзетных сем'яў (1690 дзяцей) на агульную суму 70.980 рублёў.

2.Малообеспеченным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей (у тым ліку шматдзетным), таксама з бюджэтаў гаррайвыканкамаў прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовых дапамог на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прыладаў і штомесячных сацыяльных дапамог.

Такая дапамога ўжо прадастаўлена 31 сям'і (101 дзіця) на суму 23768,43 рублёў.

3. Дабрачынная і гуманітарная дапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям з дзецьмі аказваецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Івацэвіцкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіцца акцыя «Падымі дзіцяці да школы».

Такую дапамогу атрымаюць 15 сем'яў (17 дзяцей) на суму 450 рублёў.

4. Матэрыяльная дапамога прадастаўляецца па месцы працы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дамовамі, іншымі лакальнымі актамі.

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна ўжо аказалі дапамогу 168 сем'ям (241 дзіця) на суму 8579 рублёў.

Па пытаннях прадастаўлення дапамогі на падрыхтоўку дзяцей да школы шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям неабходна звяртацца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па месцы іх рэгістрацыі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных