«Выдатная дама паэзіі»

5 жніўня 2020 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" адбылося мерапрыемства «Выдатная дама паэзіі», прысвечанае творчасці мясцовай паэткі Л.В.Каліноўскай у рамках клуба «Літаратурная гасцёўня». У нашым аддзяленні гэта ўжо другая сустрэча з ёй.

Свята прайшло ў вельмі цёплай атмасферы. Усе прысутныя былі вельмі рады бачыць адзін аднаго пасля такой доўгай разлукі, звязанай з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

У пачатку свята жанчыны павіншавалі юбілярш (ім споўнілася 70 гадоў) – Хмяльніцкую Я.І. і Яфрэмаву В.А. Вельмі цёпла павіталі нашу госцю -Л.В.Каліноўскую. З задавальненнем паслухалі ўпадабаныя вершы пра маці, пра жанчыну, аб малой радзіме, аб сінявокай Беларусі, пра каханне, пра сяброўства, пра сям'ю. Вельмі спадабаліся новыя вершы, байкі – аб жанчыне, аб адносінах паміж мужам і жонкай, пра першае каханне.

Свята атрымалася. Усе засталіся вельмі задаволеныя гэтай сустрэчай.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных