Свята 8 Сакавіка ў аддзяленні

9 сакавіка 2020 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» прайшоў святочны канцэрт «Як каравэла я ў морах жыццёвых», прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Вядучыя Кріуша В.М., Шерешевец С.І. і Дашевіч А.А. у вобразе каравэл вялі гутарку на жыццёвыя тэмы: пра каханне, пра сямейнае шчасце, пра цэны, пра ЖКГ і ўсё гэта ў гумарыстычнай форме.

А між выхадамі вядучых жанчын павіншаваў песнямі ўлюбёнец нашага аддзялення, работнік Дома культуры - Краўцоў Уладзімір Іванавіч. У яго рэпертуары былі вядомыя жанчынам песні, папулярныя ў іх маладосьці. Таму ўсе дружна падпявалі артысту і ў падзяку атрымаў апладысменты.

Пасля ўрачыстай часткі мужчыны нашага аддзялення павіншавалі жанчын і ўручылі кветкі.

У гасцях аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на свяце пабывала Сазончік Алена Васільеўна, 1932 года нараджэння, з аграгарадка Подстарінь, якая знаходзіцца на сацыяльным суправаджэнні аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання, у фінале свята прачытала свае вершы і павіншавала ўсіх жанчын са святам вясны. Госця была запрошаная на святы, якія праводзяцца аддзяленнем.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных