«З цяплом у Новы год»

         З 04.01.2020 па 08.01.2020 дзяржаўнай установай «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з РГА «Белая Русь» была праведзена дабрачынная акцыя «З цяплом у Новы год», у ходзе якой 23 адзінокім і малазабяспечаным грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні былі ўручаны Калядныя падарункі ў выглядзе харчовых набораў.

         У адрас пажылых грамадзян і інвалідаў прагучалі цёплыя і душэўныя віншаванні і пажаданні дабра, даўгалецця і дабрабыту!

         Дзякуем усім, хто дапамог у правядзенні акцыі, дапамог пажылым грамадзянам і інвалідам адчуць святочны святло ў іх дамах і сэрцах!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных