Свята ўраджаю

18 верасня 2019 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшла конкурсная праграма "Свята ўраджаю».
Вядучая, яна ж Восень, Кріуша Валянціна Мікалаеўна прадставіла гледачам тры каманды: «Свёколка» (Молчан Т.К., Ганчарэнка Л.Н., Крыцкая Т.М., Еўтух В.К., Букляревіч З.М.), «Морква»(Дзягцярык У.І., Мулярчык Г.В., Кавалевіч А.Г., Максімчык А.М., Сартісон І.В.),«Капусточка»(Шерешевец С.І., Сьнітко М.М., Лушчык І.В., Мулярчык Г.С., Сліж У.І.).
А дапамагалі Восені праводзіць конкурсы скамарохі - Барысік Л.В. і Дашевіча А.А.
Кожная каманда падрыхтавала самапрадстаўленне, аповяд пра карысныя ўласцівасці гародніны, казку, кампазіцыю з дароў восені і святочные стравы. Канкурсанты з задавальненнем адказвалі на незвычайныя загадкі.
А судзіла конкурсы строгае і непадкупнае журы ў асобе Світіч Б.Ф., Красновай Р.В., Насачовой В.А.
Свята атрымалася яркім, уражлівым. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі памятныя сувеніры. Спадзяемся, што свята запомніцца надоўга.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных