«Жудасныя і выдатныя казуркі»

02 красавіка 2019 году людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў здзейснілі экскурсію ў Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей, у якім праходзіла выстава «Жудасныя і выдатныя казуркі».
На выставе былі прадстаўлены дзесяткі відаў насякомых і павукападобных, усяго ў свеце каля 625.000 відаў. З асаблівай цікавасцю маладыя інваліды разглядалі экзатычных матылькоў ў самай рознай расфарбоўцы.
Дадзеная экскурсія спрыяла пашырэнню кругагляду людзей з інваліднасцю, падчас якой маладыя інваліды даведаліся шмат новага пра свет насякомых. Таму, каб паглядзець экзатычных матылькоў або жукоў не абавязкова ляцець у далёкія краіны, дастаткова наведаць дадзеную выставу ў музеі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных