Акцыя «Бяспека ў кожны дом"

28 лютага 2019г. у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» дзякуючы выканаўцу абавязкаў начальніка РАНС Дыдышка В.А. прайшла віктарына «Бяспека у кожную хату». Усе прысутныя атрымалі магчымасць выцягнуць пытанні па тэме і адказаць на іх. Нашы грамадзяне шорошо справіліся з пытаннямі, а калі ў чым і сумняваліся, то тут жа атрымлівалі прафесійны каментар Віталя Аляксандравіча. Сярод прысутных апынуліся і шчасліўчыкі, якія выцягнулі шчаслівыя квіткі і ў падарунак ад РАНС атрымалі пажарныя апавяшчальнікі - Кныш Кацярына Аляксандраўна і Ятченя Ганна Нікіфараўна. Усе атрымалі ў падарунак буклеты з каляндарык, і тыя, у каго аказалася больш жэтонаў, - брашуры аб пажарнай бяспекі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных