Дзень у партызанскім атрадзе

У апошнюю нядзелю мая штогод праводзяцца сустрэчы ветэранаў Вялікай айчыннай вайны і ўдзельнікаў партызанскага руху на «Хаваншчыне». Мітынг ля помніка у. д. Житлин з удзелам запрошаных гасцей з г. Бяроза, з Масквы, рэканструктараў з г. Брэст, усіх жыхароў раёна, вучняў нашых школ пачаўся ў 11 гадзін. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны і ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа помніка.
Пасля заканчэння ўрачыстай часткі ўсе перамясціліся на тэрыторыю былога партызанскага лагера. Наведвальнікі ўбачылі на свае вочы побыт людзей у сямейным лагеры. Жанчыны насілі і секлі дровы, малолі зерне. Тут жа побач пяклі на вогнішчы аладкі з крапівой, цыравалі вопратку, шкарпэткі. Прыцягнутыя да мерапрыемства дзеці (як гэта было ў партызанскім атрадзе) вучыліся ў лясной школе, атрымлівалі самыя неабходныя навыкі па нямецкай мове, чыталі вершы, спявалі песні. Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах прымалі ўдзел жанчыны аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
У заключэнне свята усіх пакармілі салдацкай кашай. Свята на «Хаваншчыне» атрымаўся. Усе засталіся задаволеныя і атрымалі масу добрых уражанняў.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных