Пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта «Мама-Школа»

15.05.2018 на базе ДУА «Яслі – сад №3 г. Івацэвічы» адбылося пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта «Мама-Школа», прысвечанае Міжнароднаму дню сям'і. На мерапрыемстве прысутнічалі сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у тым ліку шматдзетныя і сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Спецыялісты цэнтра павіншавалі са святам усіх прысутных, праінфармавалі аб рабоце цэнтра з рознымі катэгорыямі грамадзян, аб рабоце клубаў, аб паслугах, якія прадстаўляюцца цэнтрам. Таксама асвятляліся такія праблемы, як наркаманія ў маладзёжным асяроддзі, праблемы хатняга гвалту.
Работнікі ДУА «Яслі – сад №3» правялі гутарку аб бяспекі дзяцей у летні перыяд і па прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Усе прысутныя актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні надзённых праблем сям'і. Сустрэча атрымалася пазнавальнай, карыснай і душэўнай. Зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою, быў дадатковым бонусам па выніку сустрэчы.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных