І зноў гуляем

22 лютага 2018 года да свята Дня абаронцаў Айчыны ў ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» прайшла чарговая інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?». У гульні ўдзельнічалі 6 каманд: ветэраны ВУ «Папраўчай калоніі №5», дзве каманды РА ГА «Белтіз» і тры каманды аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН».
Перад гульнёй жанчыны прывіталі і павіншавалі вершамі і песнямі мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і ўручылі віншавальныя паштоўкі. Затым вядучы, Могиленко Дзмітрый Вячаслававіч, пачаў гульню, у перапынках якой Кавалевіч Валянціна чытала вершы, а Рымша Уладзімір Міхайлавіч – вершы ўласнага сачынення. Тэма гульні была прысвечана ваенна-патрыятычнаму руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне.
Удзельнікі гульні паказалі добрыя веды і вынікі атрымаліся з невялікім адрывам. Перамога дасталася камандзе «Фартуна» (РА ГА «Белтіз»), другімі стала каманда «Зона Х» (ВУ «ВК №5»), трэцяе месца дасталася камандам «Эўрыка» (аддзялення ДПГПВ) і «Поспех» (РА ГА «Белтіз»)
Усе прысутныя выказалі падзяку аддзяленню за прыемны, карысны вольны час і зносіны паміж членамі каманд.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных