У аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» адбыліся наступныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнародным Дня інвалідаў

28.11.2017 маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць АДЗІ, прынялі ўдзел у спартакіядзе сярод інвалідаў Івацэвіцкага раёна.
Хлопцы і дзяўчаты змаглі праявіць сябе ў розных відах спорту, асабліва праявілі сябе ў боўлінгу, кеглях і дартсе.

30.11.2017 хлопцы сумесна са сваімі бацькамі, у рамках пасяджэння клуба «Агеньчык надзеі» наведалі Івацэвіцкі гісторыка – краязнаўчы музей, дзе праходзіла выстава васковых фігур «Зоркі вяртаюцца»

30.11.2017 адбылася сустрэча з валанцёрамі Івацэвіцкай РГА БТЧК, якія правялі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі гульнявую праграму «Мы за здаровы лад жыцця», прымеркаваную таксама да Міжнароднага дня барацьбы са Снідам.

01.12.2017 інваліды, якія наведваюць аддзяленне, прынялі ўдзел у фестывалі творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Кветка сонца», які праходзіў у аг. Мірны Баранавіцкага раёна.
Хлопцы годна прадставілі свае творчыя нумары, прыемна здзівілі прысутных выставай вырабаў дэкаратыўна – прыкладной творчасці.

04.12.2017 у мэтах міжведамаснага ўзаемадзеяння была арганізавана квэст – гульня для выхаванцаў Цкрнір г. Івацэвічы.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных