«Другі турыстычны злёт сярод людзей з інваліднасцю на Івацэвіцкі зямлі»

21.07.2017 на тэрыторыі сярэдняй школы №3 г. Івацэвічы адбыўся другі турыстычны злёт сярод людзей з інваліднасцю «Івацэвіцкі мерыдыян – 2017», у якім прынялі ўдзел 6 каманд Брэсцкай вобласці: з г. Івацэвічы, г. Драгічына, г. Бярозы, г. Кобрына, Баранавіцкага і Пінскага раёнаў.
Хлопцы ўдзельнічалі ў шматлікіх турыстычных конкурсах: афармлялі бівак, рыхтавалі сняданак турыста, праходзілі паласу перашкод, спаборнічалі ў веданні правілаў дарожнага руху і тапаграфічных знакаў. Асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў мерапрыемства выклікаў конкурс турыстычнай песні, падчас якога рабяты прадэманстравалі свае творчыя здольнасці.
І пакуль журы падводзіла вынікі турыстычнага злёту, для маладых людзей была арганізавана запальная дыскатэка.
Па заканчэнні мерапрыемства ўсе каманды былі адзначаны дыпломамі, салодкімі прызамі і памятнымі сувенірамі.
А трэцяе месца заняла каманда «Топотропы» аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», другое – каманда «Маланка» аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пінскага раёна» і першае месца – каманда «Зубр» аддзялення дзённага знаходжання і суправаджальнага пражывання для інвалідаў ДУ «Кобрынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных