Вясёлыя старты

23 чэрвеня ў «Івацэвіцкім ТЦСАН» ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства «Вясёлыя старты». Паміж сабой спаборнічалі каманда «Васілёк» і каманда «Рамонак». Жанчыны з задавальненнем спаборнічалі не толькі ў спартыўнай барацьбе, але і ў інтэлектуальнай. У выніку спаборніцтваў перамагла дружба і ўсе ўдзельніцы былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі. У фінале гульні ўсе прысутныя прынялі ўдзел у музычным флэшмобе і атрымалі масу задавальнення.

 

  

  

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных