Экскурсія ў г. Нясвіж

28.04.2017 маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН», сумесна са сваімі бацькамі, у рамках клуба «Агеньчык надзеі» здзейснілі экскурсійную паездку ў г. Нясвіж.

Хлопцы і дзяўчаты наведалі адзін з самых значных помнікаў архітэктуры Беларусі – архітэктурна – культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, які ў 2005 годзе быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама Нясвіжскі касцёл Божага цела, дзе знаходзіцца фамільная пахавальня княжацкага роду Радзівілаў.

  

  

  

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных