Адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

18 красавіка ў Івацэвіцкім ТЦСАН адбылося афіцыйнае адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Ужо тыдзень існуе наша аддзяленне і мы вельмі чакалі і рыхтаваліся да яго ўрачыстага адкрыцця.

Вядучымі былі актывісткі нашага аддзялення - гэта Уперовец Ніна Іванаўна і Криуша Валянціна Мікалаеўна.

Першым выступіў дырэктар цэнтра Пакалюк Дзяніс Валер'евіч, які азнаёміў прысутных з мэтамі і задачамі аддзялення.

Затым слова далі нашым гасцям: намесніку старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Великосельцу Аляксандру Фёдаравічу і начальніку аддзела сацыяльна-адраснай падтрымкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама Шупеник Святлане Пятроўне.

Удзельнікі нашага мерапрыемства агучылі дэвіз і гімн аддзялення.

У фінале імпрэзы слова ўзяла Уперовец Ніна Іванаўна, якая наказвала прысутных такімі словамі: «Людзі забудуць твае словы, людзі забудуць твае справы, але людзі ніколі не забудуць, як яны адчувалі сябе побач з табой.» З гэтымі словамі яна пажадала, каб усім людзям сталага ўзросту было добра і камфортна ў нашым аддзяленні.

                                           

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных