"На спартыўнай хвалі"

З 14 кастрычніка па 21 кастрычніка 2022 года ў Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскага кахання. Пачаўся ен са святкавання Дня маці.

21 кастрычніка ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" сумесна з ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Івацэвічы" правялі спартыўнае мерапрыемства "На спартыўнай хвалі" для сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Мэтай мерапрыемства стала ўмацаванне здароўя дзяцей і іх бацькоў, прыцягненне бацькоў да сумесных з дзецьмі мерапрыемстваў і падтрымання пазітыўнага настрою.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел тры сям'і з дзецьмі. Па выніках спаборніцтваў сем'і былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ў выглядзе бытавой тэхнікі і спартыўнага інвентару.

Вялікі дзякуй спонсарам мерапрыемства індывідуальным прадпрымальнікам Кнышу Андрэю Аляксандравічу і Лунь Ірыне Віктараўне, дзякуючы якім стала магчымым арганізацыя свята.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных