«Мацярынскае сэрца»

Дзень маці - гэта адно з самых цёплых святаў, прысвечанае самым блізкім і дарагім сэрцу людзям. Гэта свята кахання, клопату, ласкі, пяшчоты. Няма нічога даражэй, свяцей і бескарыслівей любові маці!

ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" праводзіў акцыю "Мацярынскае сэрца". У рамках акцыі 4-м пажылым грамадзянкам, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні, уручаны святочныя наборы і паштоўкі.

Паралельна з акцыяй адбылося выязное паседжанне клуба «Жыццёвы калейдаскоп» у г. Івацэвічы. Спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі дома павіншавалі пажылых грамадзян, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні. Бо што трэба пажылым людзям? Клопат, цяпло і ўвага. Любому чалавеку неабходны станоўчыя эмоцыі, шчырая цікавасць да сваёй асобы з боку навакольных.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць індывідуальнаму прадпрымальніку Кнышу Андрэю Аляксандравічу! Жадаем Вам і ўсяму калектыву здароўя, цікавых задум і іх шчасных увасабленняў, яркіх, значных падзей, асабістага шчасця і далейшага росквіту. Дзякуй вам вялікі!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных