«Галава сівая, ды душа маладая»

30 верасня 2022 г. у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" адбыўся міжрэгіянальны шашачны турнір "Галава сівая, ды душа маладая", прысвечаны Дню пажылых людзей.

У спаборніцтвах сустрэліся каманды: ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН", ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН" г. Белаазёрска, Івацэвіцкая раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "БелТІЗ" і ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН".

Турнір праходзіў у 7 тураў. Судзілі спаборніцтвы Ляўчук Лідзія Іосіфаўна і Матусевіч Сяргей Міхайлавіч.

Пакуль журы падводзіла вынікі турніру, перад гасцямі выступіў з музычным сюрпрызам калектыў з Косаўскага ДК. Удзельнікі турніру з задавальненнем падпявалі і танчылі.

У выніку перамогу атрымалі - 1 месца заняла каманда ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН", 2 месца прысудзілі камандзе з ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН" г. Белаазёрска, 3 месца - Івацэвіцкая раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "БелТІЗ".

 1 і 2 месца ў асабістым заліку занялі Гойшык Мікалай Якаўлевіч і Мурашка Віктар-прадстаўнікі ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН, на трэцім месцы Сцяпурка Леанід Іванавіч з ДУ “Бярозаўскі ТЦСАН” г. Белаазёрска.

Каманды-пераможцы і пераможцы ў асабістым першынстве былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі, а таксама памятнымі салодкімі прызамі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных