«Ад сэрца да сэрца»

У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца гаварыць словы падзякі, быць асабліва чулымі і ўважлівымі да людзей - гэта 1 кастрычніка ці Міжнародны дзень пажылых людзей!

Па добрай традыцыі ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" праводзіў акцыю "Ад сэрца да сэрца". У рамках акцыі 17-ці адзінокім непрацаздольным пажылым грамадзянам і інвалідам раёна, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні, уручаны святочныя паштоўкі і прадуктовыя наборы.

Паралельна з акцыяй адбылося выязное паседжанне клуба «Жыццёвы калейдаскоп» на тэрыторыі Святавольскага сельскага савета. Члены клуба павіншавалі пажылых людзей і інвалідаў, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні. З цяплом і падзякай сустракалі гасцей нашы падапечныя. Усім уручаны віншавальныя паштоўкі. Гэтае свята пакінуў цёплы і добры след у кожным сэрцы!

Адмысловую падзяку жадаецца выказаць спонсарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі: індывідуальным прадпрымальнікам Кнышу Андрэю Аляксандравічу, Літваку Рыгору Васільевічу, Лунь Ірыне Віктараўне, дырэктару фермерскай гаспадаркі «СОВ Аграпрадукт» Мацвеене Віктару Мікалаевічу, дырэктару ПГУП «РАБСОН» Чумакову Дзмітрыю Аляксандравічу, дырэктару «Стыльны ход» Сац Таццяне Мікалаеўне. Выказваем Вам шчырую падзяку за спонсарскую падтрымку і пасільную дапамогу! Ваша добрае сэрца, велікадушнасць і спагадлівасць робяць жыццё лепшым! Дзякуй вам вялікі!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных