"Адзіны дзень інфармавання"

22 верасня 2022 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшла сустрэча са старшым інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага РАНС Шустам А.Я. Прафілактычная гутарка па бяспецы жыццядзейнасці пачалася з аналізу асноўных прычын пажараў і гібелі людзей ад іх. У ходзе размовы было адзначана, што важным складальнікам папярэджання надзвычайных сітуацый з'яўляецца строгае выкананне мер бяспечных паводзін. У сувязі з гэтым, у чарговы раз пажылым грамадзянам нагадалі асноўныя правілы бяспечнага карыстання электрапрыборамі, газавымі ўстаноўкамі, пячным ацяпленнем. Усім прысутным было рэкамендавана ўстанавіць у сваім доме аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ўжо неаднаразова даказвалі сваю эфектыўнасць. Значны акцэнт быў зроблены на ўменні дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, алгарытме выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы і парадку прымянення першасных сродкаў пажаратушэння.

У заключэнне, старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага РАНС правёў праверку ведаў пажылых людзей, якія прысутнічаюць на сустрэчы.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных