"Адзіны дзень бяспекі" для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН"

22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца "Адзіны дзень бяспекі". Штогадовая акцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганды бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва. У гэты дзень супрацоўнік Івацэвіцкага РАНС Шуст А.Я., правёў прафілактычную гутарку з хлопцамі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН". Асаблівую ўвагу прадстаўнік РАНС надаў правілам эвакуацыі, расказаў пра алгарытм дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і неабходнасці ўстаноўкі АПА. У завяршэнні сустрэчы быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік і раздадзены інфармацыйныя буклеты.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных