«Правядзенне вучобы сярод работнікаў філіяла "Аўтамабільны парк №14 г.Івацэвічы".

15.09.2022 у будынку Брэсцкага абласнога праўлення ГА «БелТІЗ» г.Івацэвічы праведзена вучоба сярод работнікаў філіяла «Аўтамабільны парк №14 г.Івацэвічы». Сустрэча праходзіла ў выглядзе “круглага стала” на тэму “Даступнасць грамадскага гарадскога транспарту для інвалідаў па зроку. Праблемы і рашэнні». Інваліды па зроку сумесна з супрацоўнікамі аўтапарка абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца невідушчыя ў транспарце грамадскага карыстання і на аб'ектах гарадской інфраструктуры, і шляхі іх вырашэння. Таксама інваліды па зроку прапанавалі спосабы бяспечнага карыстання і даступнасці гарадскога транспарту, паляпшэння даступнасці прыпыначных пунктаў з дапамогай маўленчага інфарматара. Абмеркавалі пытанне прафпадрыхтоўкі працаўнікоў транспарта для правільнай працы з інвалідамі па зроку.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных