«Спартыўна - масавае мерапрыемства «У коле сяброў».

З мэтай павышэння фізічнай актыўнасці людзей з інваліднасцю, фарміравання цікавасці да спорту, 9 верасня 2022 г. на базе СДЮШАР г. Бяроза прайшло спартыўна - масавае мерапрыемства "У коле сяброў", арганізаванае ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН". Больш за дзве гадзіны доўжылася спаборніцтва. На стадыёне разгарэлася неабыякая барацьба, кожны імкнуўся, каб яго каманда стала першай. Каманда аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" "Адзінства" заняла трэцяе месца. Нашы ўдзельнікі годна прадэманстравалі свае спартыўныя ўменні і навыкі, высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і падарункі. Віншуем выхаванцаў нашага аддзялення!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных