«Правядзенне культурна-масавага мерапрыемства, прымеркаванага да Праваслаўнага свята «Яблычны Спас»

19 жніўня ў народным календары адзначаецца свята Яблычны Спас. У гэты дзень людзі славяць новы ўраджай і асвячаюць садавіну, яблыкі. Гэта падзея не засталася без увагі і ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН". Для дзяцей з інваліднасцю наведваючых аддзяленне і філіял цэнтра ў г. Косава і бацькоў, якія іх суправаджаюць, праведзена культурна-масавае мерапрыемства. Усе хлопцы з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі і песні з "яблычнымі" словамі, успаміналі "яблычныя казкі", гулялі ў гульні "Перадай яблык па крузе!", "Патрап у яблычак!" і інш., дзе неабходна было выявіць не толькі кемлівасць, але і спрыт. Святочны настрой стваралі яркія музычныя нумары: песні і танцы ў выкананні інвалідаў. Кожны нумар гледачы падтрымлівалі апладысментамі, падпявалі і выходзілі танчыць. У завяршэнні мерапрыемства ўсіх чакаў салодкі стол з духмяным чаем.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных