«Правядзенне культурна-масавага мерапрыемства «Актыўна жыць - выдатна!»

У рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта "Актыўна жыць - выдатна!", 12 жніўня 2022 г. у будынку ГА "БелТІЗ" г. Івацэвічы, для інвалідаў па зроку была арганізавана і праведзена інфармацыйна - тэматычная лекцыя на тэму "Правільнае харчаванне і здаровы лад жыцця", «Карысць прышчэпак і рэвакцынацыі ў наш час». Лекцыю чыталі спецыялісты ў дадзенай сферы, нам. галоўнага ўрача па МАНР УАЗ "Івацэвіцкая ЦРБ" - Дашэвіч М.М., галоўная медыцынская сястра УАЗ "Івацэвіцкая ЦРБ" - Бахмат Л.М. Адмысловая ўвага была нададзена рэжыму дня, правільнаму сілкаванню, умацаванню імунітэту. Інваліды па зроку задавалі пытанні ўрачам і пытанні былі даволі няпростыя! Асабліва хвалявала пытанне аб магчымасці і патрэбе вакцынацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. М.М.Дашэвіч пацвердзіў патрэбу вакцынацыі пры барацьбе з гэтым складаным вірусам. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік прайшоў анкетаванне і атрымаў буклеты на тэму "Здаровы лад жыцця".

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных