«Экскурсія ў Івацэвіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях»

Для азнаямлення з адной з самых мужных і адважных прафесій – вогнеборца ў рамках «Школы бяспекі» для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання, 8 жніўня 2022 г. была арганізавана экскурсія ў Івацэвіцкі РАНС. Інспектар РАНС нагадаў алгарытм дзеяння пры розных надзвычайных сітуацыях і нумары выкліку экстраных службаў, паказаў пажарныя машыны і іншую тэхніку, касцюмы ратавальнікаў, расказаў аб дзеяннях ратавальнікаў у надзвычайных сітуацыях. Увазе хлопцаў былі прадстаўлены мультыплікацыйныя фільмы, дзе героі расказваюць як паводзіць сябе падчас навальніцы, пры пажары, заблудзіўшыся ў лесе і ў іншых экстраных сітуацыях. Пасля прагляду мультфільмаў хлопцы адказвалі на пытанні супрацоўніка РАНС, паказаўшы добрыя веды ва ўжыванні правіл паводзін пры надзвычайных сітуацыях. Наведванне пажарнай часці - не толькі цікавы спосаб правесці час, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй і атрымаць практычныя навыкі, якія дазваляюць правільна дзейнічаць у непрадбачаных сітуацыях.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных