«Экскурсія ў мемарыяльны музей – сядзібу Т.Касцюшкі для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць філіял у г. Косава»

У рамках Года гістарычнай памяці 22.07.2022 інваліды, якія наведваюць філіял ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» у г. Косава здзейснілі экскурсію ў мемарыяльны музей - сядзібу Т.Касцюшкі, які знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне недалёка ад г. Косава, дзе 4 лютага 1746 года нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, вялікі сын беларускай зямлі, нацыянальны герой Польшчы, ЗША, а таксама ганаровы грамадзянін Францыі. Хлопцы пабывалі ў гістарычнай частцы музея, дзе ўбачылі матэрыялы археалагічных раскопак 2003 года, манеты, медалі, грашовыя банкноты з партрэтам Касцюшкі, зброю сялян-паўстанцаў - косы касіянераў. У мемарыяльнай частцы музея пазнаёміліся з побытам сярэдняй шляхты, выхадцам з якой быў Тадэвуш. Пасля экскурсіі хлопцы набылі сувеніры і падарункі, якія будуць нагадваць аб гэтым гістарычным месцы.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных