«Правядзенне велапрабегу па маршруце: г.Івацэвічы - г.Косава для людзей з інваліднасцю»

21.07.2022 адбыўся велапрабег па маршруце: г. Івацэвічы -г. Косава, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, у якім удзельнічалі інваліды па зроку Івацэвіцкага раёна, члены Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» з г. Баранавічы, г. Брэста, г. Бяроза, г. Івацэвічы. Удзельнікі наведалі ДУК "Косаўскі палацава-паркавы комплекс", сядзібу Т. Касцюшкі. Каля помніка савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў г. Косава інваліды па зроку завяршылі велапрабег, ушанаваўшы памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.

- Мы не забудзем таго, што было, і іншым не дазволім забыцца, - казалі ўдзельнікі велапрабегу.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных