Камедыя - фарс «Адчайныя цёткі»

13 ліпеня 2022 года грамадзяне сталага ўзросту аддзялення дзённага знаходжання наведалі камедыю - фарс «Адчайныя цёткі» «Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы», якая адбылася ў Івацэвіцкім ГДК.

Спектакль па п'есе вядомага сучаснага драматурга Аляксандра Кароўкіна пастаўлены ў лепшых традыцыях камедыі палажэнняў. Дзіўныя, смешныя і недарэчныя сітуацыі ідуць адна за адной, прымушаючы герояў вынаходзіць усё новыя і новыя спосабы выкручвацца з найскладаных калізій.

Пажылыя людзі, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў аддзяленні дзённага знаходжання, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою. Спектакль, пабудаваны на жыццёвай філасофіі, адгукнуўся ў душы ў кожнага.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных