«Самамассаж. Кропкавы масаж для пажылых людзей з улікам псіхафізіялагічных асаблівасцяў»

Такая працэдура, як масаж неабходна людзям сталага веку, бо шматлікія функцыі ў арганізме перажываюць змены, за рахунак чаго можа парушацца раўнавагу ў розных сістэмах.

У пажылым узросце мышцы губляюць свой тонус, памяншаецца іх маса, што можа прывесці да атрафіі цягліцавай сістэмы. Таксама памяншаецца і рухомасць суставаў, парушаецца працэс кровазвароту, узнікае гіпаксія тканін. Правільна выкананы масаж для пажылых людзей можа не толькі зняць болевыя сімптомы, напрыклад, пры артрыце, але і запаволіць працэс старэння, захаваць актыўнасць цягліцавай сістэмы і рухомасць суставаў.

06.07.2022 у рамках «Школы здароўя» адбыліся практычныя заняткі на тэму «Самамассаж. Кропкавы масаж для пажылых людзей з улікам псіхафізіялагічных асаблівасцяў». Заняткі праводзілі інструктары ЛФК Івацэвіцкай ЦРБ Шмачына А.С. і Домась І.І. Была паказана спецыяльна распрацаваная для пажылых людзей тэхніка масажу, якая адносіцца да зберагальнай, розныя прыёмы самамасажу для палягчэння болю, зняцця напружання, для стымуляцыі групы цягліц. Членам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту таксама расказалі аб лячэбнай фізкультуры і комплексе практыкаванняў пасля перанесенай каронавіруснай інфекцыі, а таксама пры хваробах апорна-рухальнага апарата.

Усе нашы жанчыны засталіся пад вялікім уражаннем ад мерапрыемства і запэўнілі, што атрыманыя веды абавязкова прыменяць на рэгулярнай аснове ў хатніх умовах.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных