Рэспубліканская акцыя "Ва ўсіх ёсць шанц!"

У рамках ажыццяўлення маладзёжнай палітыкі, Года гістарычнай памяці ў краіне па ініцыятыве ТАА «БЕЛТРАТАХАДЫ» ажыццяўляецца Рэспубліканская акцыя «Ва ўсіх ёсць шанец!».

На працягу акцыі будзе адбывацца збор бытавой тэхнікі ў насельніцтва, а належныя грашовыя сродкі, пры згодзе кліента, будуць накіраваны на дабрачыннасць.

Дабрачынная акцыя "Ва ўсіх ёсць шанец!" арганізоўваецца з мэтай забеспячэння дадатковага фінансавання на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, дзе пражываюць дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз добраахвотныя ахвяраванні грамадзян за кошт адмовы ад грашовых сродкаў, якія належаць ім за здадзеныя адходы старой бытавой тэхнікі.

Усе сродкі, сабраныя на тэрыторыі Брэсцкай вобласці пасля заканчэння акцыі будуць пераведзены на разліковы рахунак ДУ "Гарадзішчанскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця".

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных