Культурна-масавае мерапрыемства "Перамога, адна на ўсіх!"

Ёсць у нашым жыцці падзеі, якія перапаўняюць душу радасцю, бязмерным гонарам і шчасцем за ўсіх людзей, за ўсю краіну. Такой падзеяй з'яўляецца Дзень Перамогі нашага вялікага народа над фашысткай Германіяй у 1945 годзе. 77 гадоў прайшло з таго дня, але памяць аб ім жыве ў нашых сэрцах. Перамога не сышла ў мінулае, гэта жывая перамога, звернутая ў сучаснасць і будучыню. Для таго, каб у падрастаючага пакалення не засталося ніводнага сумнення ў правільнасці, справядлівасці і значнасці гэтага дня, намі, спецыялістамі, павінна праводзіцца планамерная, сістэматычная работа ў гэтым напрамку.

11.05.2022 у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў адбылося культурна-масавае мерапрыемства "Перамога, адна на ўсіх!". Да нас у госці прыйшлі людзі з інваліднасцю па зроку, якія жывуць у Івацэвіцкім раёне і грамадзяне сталага ўзросту, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага веку. Кіраўнік гуртка Малюгіна А.С. і інваліды, якія наведваюць АДПДІ падрыхтавалі святочны канцэрт. Дзеці спявалі песні ваенных гадоў, якія суправаджаліся відэаролікамі і слайд-шоу. Чытанне вершаў у выкананні Улада Гоўсы зачароўвалі гледачоў, быццам пераносячы іх у той страшны, але значны ў гісторыі час. Упрыгожаннем свята стала выступленне лыжароў. Свята «са слязамі на вачах» выклікала буру эмоцый і пакінула глыбокае ўражанне ў сэрцы кожнага з нас.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных