"Мы памяці верныя"

З 4 па 6 мая адбылася сустрэча, прысвечаная Дню Перамогі "Мы памяці верныя" ў рамах клуба "Жыццёвы калейдаскоп".

Спецыялісты аддзялення ўшаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Ветэранам былі ўручаны падарункі, віншавальныя паштоўкі і кветкі. У адрас ветэранаў гучалі цёплыя словы падзякі і ўдзячнасці за магчымасць жыць і працаваць у мірны час, пажаданні добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Ветэраны вайны былі прыемна крануты шчырай увагай

9 траўня - святое свята для кожнага жыхара нашай краіны. Дзякуй вам вялікі, дарагія нашы ветэраны! Вы здзейснілі не проста подзвіг, вы не толькі абаранялі Радзіму, вы вяршылі вялікую гісторыю і змагаліся за мірнае і шчаслівае жыццё. Дзякуй за ваш гераізм і самаахвярнасць, за вашу мужнасць. З Днём Вялікай Перамогі!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных