Да Дня Перамогі адвакаты правядуць бясплатныя прыёмы грамадзян

6 мая адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць маламаёмных грамадзян па пытаннях працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага права. Акцыя прымеркавана да Дня Перамогі.

Бясплатную прававую дапамогу можна будзе атрымаць:

  • з 9.00 да 18.00 (без абеду) у юрыдычных кансультацыях Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў;
  • з 09.00 да 13.00 у юрыдычных кансультацыях Мінскай абласной калегіі адвакатаў;
  • з 10.00 да 13.00 у Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (у дыстанцыйным рэжыме ў фармаце прамых тэлефонных ліній, нумары тэлефонаў указаны на сайце калегіі);
  • з 9.00 да 18.00 у юрыдычных кансультацыях Віцебскай абласной калегіі адвакатаў;
  • з 10.00 да 15.00 у юрыдычных кансультацыях Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў;
  • з 10.00 да 15.00 у юрыдычных кансультацыях Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў;
  • з 9.00 да 18.00 у юрыдычных кансультацыях Гомельскай абласной калегіі адвакатаў.

 У Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў нагадалі, што бясплатныя кансультацыі маламаёмасных грамадзян у 2022 годзе будуць таксама праводзіцца:

24 чэрвеня - з нагоды Дня ўтварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь;

30 верасня - з нагоды Дня пажылых людзей;

2 снежня - з нагоды Дня юрыста.

 Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных