Культурна-масавае мерапрыемства, “Вялікдзень-свята Светлага Хрыстова Уваскрэсення”, прымеркаванага да Праваслаўнага свята Вялікдзень

Вялікдзень – галоўная падзея года для праваслаўных хрысціян і самае вялікае праваслаўнае свята, якое адзначаецца з радасцю і ўрачыстасцю. 26.04.2022 у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў адбылося культурна-масавае мерапрыемства “Вялікдзень-свята Светлага Хрыстовага Уваскрэсення”, прымеркаванае да праваслаўнага свята Вялікдзень. Да нас у госці прыехалі хлопцы з інваліднасцю, якія наведваюць філіял нашага цэнтра ў г. Косава, аддзяленне дзённага знаходжання і суправаджанага пражывання для інвалідаў ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН", філіял у г. Белаазёрск і суправаджаючыя іх спецыялісты. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю свята, як адзначаюць Вялікдзень у розных краінах, узгадалі забытыя звычаі і традыцыі. Адказвалі на пытанні велікоднай віктарыны, гулялі ў велікодныя гульні «Круцілкі», «Бой фарбаванак», спявалі песні. Тэатральная пастаноўка «Велікодны піражок» ажывіла і ўпрыгожыла мерапрыемства. На памяць аб свяце хлопцы аформілі «Велікодную паштоўку». Завяршылася мерапрыемства святочным чаяваннем з кулічамі і дыскатэкай.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных