Дабрачынная акцыя "Дарым радасць"

На Вялікдзень прынята тварыць добрыя справы. Напярэдадні свята 21 красавіка 2022 года па добрай традыцыі аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома была праведзена дабрачынная акцыя "Дарым радасць", падчас якой 12 адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні, былі ўручаны прадуктовыя наборы.

Паралельна з акцыяй адбылося выязное паседжанне клуба «Жыццёвы калейдаскоп» на тэрыторыі Яглевіцкага і Даманаўскага сельскіх Рад. Члены клуба павіншавалі пажылых грамадзян і інвалідаў, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні. З цяплом і падзякай сустракалі гасцей нашы падапечныя. Усім уручаны велікодныя кулічы і паштоўкі. Гэтае свята пакінула цёплы і добры след у кожным сэрцы!

Асаблівую падзяку хочацца выказаць спонсарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні гэтай акцыі: індывідуальным прадпрымальнікам Кнышу Андрэю Аляксандравічу, Лунь Ірыне Віктараўне, Літваку Дзмітрыю Аляксандравічу і дырэктару ПГУП "Робсан" Чумакову Дзмітрыю Аляксандравічу. Няхай вернецца вам дабро здароўем, дабрабытам, поспехам і росквітам!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных